ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 снежня 2019, 09:00

"Нармандская чацвёрка" выказвае прыхільнасць да ўстанаўлення перамір'я ў Данбасе да канца года

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі парыжскай сустрэчы "нармандскай чацвёркі" выказалі прыхільнасць да ўстанаўлення паўнацэннага перамір'я ў Данбасе да канца 2019 года. Аб гэтым гаворыцца ў падагульняючым камюніке саміту прэзідэнтаў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны, які прайшоў у Елісейскім палацы, паведамляе ТАСС.

Удзельнікі саміту таксама выступілі за ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны на аснове формулы Штайнмаера. У час сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб абмене палоннымі ў Данбасе па формуле "ўсіх на ўсіх" да 31 снежня бягучага года. У падагульняючай заяве таксама падкрэслена безальтэрнатыўнасць няўхільнага выканання мінскіх пагадненняў. Акрамя таго, да канца сакавіка 2020 года плануецца развесці сілы ў трох новых пунктах у Данбасе.

На падагульняючай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў, што перагаворы лідараў "нармандскага фармату" былі плённымі. Ён таксама падкрэсліў, што ў час саміту адбылася першая сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расіі Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. Іх двухбаковая сустрэча з удзелам членаў дэлегацый прадаўжалася каля гадзіны. Прэзідэнты Расіі і Украіны таксама правялі сустрэчу ў фармаце сам-насам, якая доўжылася каля 10 хвілін. Адзначаецца, што тэма Крыма не абмяркоўвалася. Што датычыцца тэмы правоў рускамоўнага насельніцтва ва Украіне, то Уладзімір Зяленскі сказаў, што не бачыць праблемы ў выкарыстанні рускай мовы ў краіне і назваў сябе рускамоўным чалавекам і рускамоўным прэзідэнтам.

Канцлер Германіі Ангела Меркель адзначыла, што бакам удалося пераадолець "час зацішша" ў працэсе мірнага ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе. Уладзімір Пуцін заявіў аб пацяпленні ў сітуацыі з урэгуляваннем крызісу ва Украіне, адзначыўшы, што працэс развіваецца ў правільным напрамку.

Таксама паведамляецца, што наступная сустрэча "нармандскай чацвёркі" павінна адбыцца праз чатыры месяцы. Як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, гэты саміт пройдзе ў Берліне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі