Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2019, 13:42

Нафтавы танкер загарэўся каля ўзбярэжжа Рэспублікі Карэя: загінулі 2 маракі

20 сакавіка, Іасу /БЕЛТА - Рэнхап/. Каля ўзбярэжжа Рэспублікі Карэя ў выніку пажару, які ўспыхнуў на нафтавым танкеры, два чалавекі загінулі і адзін атрымаў раненні.

Паводле даных берагавой аховы, танкер загарэўся каля 5.40 па мясцовым часе.

Загінулыя былі знойдзены ў капітанскай рубцы. Старшы механік судна быў адпраўлены ў бальніцу з апёкамі. Астатнія члены экіпажа не пацярпелі. Усяго на борце знаходзілася шэсць чалавек.

Пажар удалося патушыць на працягу чатырох гадзін.

Судна, якое накіроўвалася ў Пусан, перавозіла каля 10 тыс. т бункернага паліва і цяжкай нафты.

Вядзецца расследаванне прычын інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі