Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2020, 10:04

Надзвычайнае становішча аб'яўлена на поўначы Чылі з-за паводак

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера аб'явіў аб увядзенні надзвычайнага становішча з-за паводкі ў пяці камунах у рэгіёне Атакама, размешчаным на поўначы краіны. Аб гэтым, як паведамляе ТАСС, ён заявіў у эфіры тэлеканала 24 Орас.

Праліўныя дажджы пачаліся ў рэгіёне ў сярэдзіне студзеня. Яны прывялі да разліву рэк і сыходу апоўзняў. Ужо ёсць ахвяры стыхіі, а таксама прапаўшыя без вестак. Акрамя таго, пашкоджаны або знішчаны амаль 100 дамоў. У некаторых населеных пунктах праводзілася эвакуацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі