Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2021, 10:28

Надвор'е істотна не ўплывае на передачу каранавіруса - ААН

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надвор'е не аказвае вызначальнага ўплыву на перадачу каранавіруса. Да такой высновы прыйшла Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, паведамляе ТАСС.

Той факт, што рэспіраторныя захворванні часта маюць сезонны характар, асабліва ва ўмовах умеранага клімату, “падаграваў чаканні, што COVID-19 будзе ў значнай ступені сезоннай хваробай”, гаворыцца ў дакладзе СМА. Аднак, як аказалася, у 2020 годзе дынаміка распаўсюджвання інфекцыі залежала больш ад мер, прынятых урадамі, чым ад метэаралагічных фактараў. Эксперты таксама прыйшлі да высновы, што цяпер няма прамых сведчанняў аб уплыве забруджвання паветра на жыццядзейнасць новага каранавіруса.

У СМА лічаць, што павышэнне тэмпературы ў Паўночным паўшар'і вясной не павінна служыць падставай для аслаблення мер па барацьбе з каранавірусам. “Мы бачылі ў першы год пандэміі, што хвалі інфекцыі ўзмацняюцца ў цёплыя сезоны, і нішто не сведчыць аб тым, што гэта не можа адбыцца зноў у бягучым годзе”, - заявіў сустаршыня групы экспертаў, якія працавалі над дакладам, Бен Зайтчык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі