31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Луіс Інасіу Лула да Сілва стаў новым прэзідэнтам Бразіліі з 50,9 працэнта галасоў. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны.
Лула да Сілва ўжо быў на пасадзе кіраўніка дзяржавы і цяпер трэці раз зойме гэту пасаду. Так, у 2003 годзе ён упершыню перамог на прэзідэнцкіх выбарах буйнейшай паўднёваамерыканскай дзяржавы.
Паводле даных Вярхоўнага выбарчага суда, у другім туры выбараў палітык набраў 50,9 працэнта галасоў, тым самым абагнаўшы дзеючага прэзідэнта Жаіра Балсанару, які набраў 49,1 працэнта. У галасаванні за новага прэзідэнта прынялі ўдзел 118,55 млн выбаршчыкаў.
Луіс Інасіу Лула да Сілва - адзін з заснавальнікаў і лідараў бразільскай партыі працоўных. Ён узначаліць Бразілію на перыяд 2023-2027 гадоў.-0-