Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 жніўня 2024, 16:14

На востраве Лідо стартуе 81-ы Венецыянскі кінафестываль

Фота з архіва
Фота з архіва
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйнае адкрыццё Венецыянскага кінафестывалю адбудзецца сёння ўвечары ў вялікай зале Palazzo del Cinema на востраве Лідо, што ўваходзіць у склад Венецыі. Аб гэтым піша VeneziaToday.

Фестываль прадоўжыцца па 7 верасня. Фільмам адкрыцця стане новая работа Ціма Бёртана "Бітлджус Бітлджус". У ходзе вечара будзе ўручана ганаровая ўзнагарода "Залаты леў" за заслугі перад кінамастацтвам Сігурні Уівер, амерыканскай актрысе, якая атрымала вядомасць у 1979 годзе дзякуючы ролі Элен Рыплі ў культавым фільме Рыдлі Скота "Чужы".

Журы ўзначаліць французская актрыса Ізабель Юпер. У асноўны конкурс, які будзе ацэньваць міжнароднае журы, увайшоў 21 фільм, паведамляе ТАСС.

Сярод найбольш чаканых карцін - другая частка фільма Тода Філіпса "Джокер: Вар'яцтва на дваіх" з Хаакінам Феніксам і Лэдзі Гага. Вялікую цікавасць выклікае першая поўнасцю англамоўная поўнаметражная карціна "Пакой па суседстве" іспанскага рэжысёра Пэдра Альмадовара. У здымках карціны прымалі ўдзел Джуліяна Мур, Цільда Суінтан, Джон Туртура. У асноўнай праграме таксама ўдзельнічае фільм "Марыя" рэжысёра Пабла Лараіна аб спявачцы Марыі Калас, дзе галоўную ролю сыграла Анджэліна Джалі.

Не менш чаканая стужка "Адзінокія ваўкі" рэжысёра Джона Уотса, які праславіўся фільмамі пра чалавека-павука. У новай рабоце зняліся Брэд Піт і Джордж Клуні. "Адзінокія ваўкі" будуць паказаны па-за конкурснай праграмай.

Першы кінафестываль прайшоў на Лідо ў 1932 годзе. -0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі