Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2021, 13:59

На тэрыторыі Тамбоўскай ЦЭЦ адбылося абрушэнне даху і часткі сцяны

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Тамбове на тэрыторыі ЦЭЦ адбылося абрушэнне даху і сцяны будынка дыспетчарскай. Два чалавекі шпіталізаваны. Следчы камітэт па Тамбоўскай вобласці пачаў праверку, паведамляе ТАСС.

"Сёння раніцай у 4.40 на тэрыторыі ЦЭЦ на праездзе Энергетыкаў горада Тамбова адбылося абрушэнне даху і верхняга (трэцяга) паверха будынка дыспетчарскай. Па гэтым факце следчымі органамі СУ СК Расіі па Тамбоўскай вобласці пачата працэсуальная праверка. На месцы здарэння працуюць следчыя і крыміналісты СК, высвятляюцца прычыны здарэння", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных СК, ратавальнікі дасталі з-пад завалаў двух работнікаў. Пацярпелых мужчын шпіталізавалі. Як удакладнілі ў аператыўных службах рэгіёна, яшчэ два чалавекі змаглі выбрацца самастойна.

Як паведаміла прадстаўнік тамбоўскага філіяла ПАТ "Квадра" Святлана Хабарава, пагрозы жыццю двух пацярпелых работнікаў няма. "Пагрозы няма, яны абодва былі ў прытомным стане", - сказала яна.

Для ліквідацыі здарэння прыцягнуты 44 чалавекі і 16 адзінак тэхнікі, цяпер спецыялісты пачалі разбор завалаў. Абсталяванне цеплацэнтралі выведзена з работы, часова спынена падача цяпла і гарачай вады жыхарам Тамбова ў контуры ЦЭЦ, у зоне якой знаходзіцца 60 працэнтаў жылых дамоў і сацыяльных аб'ектаў горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі