Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2022, 10:33

На поўначы Кітая гарэў завод, загінулі 7 чалавек

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум сем чалавек загінулі ў выніку пажару на заводзе ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая. Аб гэтым праінфармавала агенцтва Сіньхуа, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі агенцтва, узгаранне адбылося на прадпрыемстве ў горадзе Баатоу мінулай ноччу. "Праз гадзіну агняборцам удалося ўзяць пажар пад кантроль, пры гэтым сем чалавек лічыліся прапаўшымі без вестак", - удакладняецца ў паведамленні.

Пасля заканчэння выратавальных работ былі знойдзены целы сямі прапаўшых. Пачата праверка, устанаўліваецца прычына здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі