Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

На поўначы Італіі з-за непагоды аб'яўлены максімальны ўзровень небяспекі

У свеце 13.05.2019 | 16:34
Фота   Leggo
Фота Leggo

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэгіёне Эмілія-Раманья на поўначы Італіі з-за непагоды на два дні аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі, паведамляе італьянскае інфармагенцтва ANSA.

Пагроза паводак на тэрыторыі вобласці выклікана разлівам рэк. Акрамя таго, на ўзбярэжжы ўведзены жоўты ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.

Паводле даных мясцовага выдання Corriere di Bologna, моцныя дажджы выклікалі разліў ракі Савія, у выніку чаго затоплены чыгуначны мост па дарозе з Балонні ў Рыміні. З раніцы на гэтым участку часова спынены рух паяздоў. Паведамляецца, што ў асобных раёнах закрыты школы і дзіцячыя сады.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні ў рэгіёне прадоўжацца дажджы, а тэмпература паветра будзе ніжэйшай за сярэднія паказчыкі, характэрныя для гэтага часу года. У раёне Адрыятычнага ўзбярэжжа слупок тэрмометра будзе трымацца на ўзроўні 13-14 градусаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.