Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 кастрычніка 2021, 09:56

На поўначы Індыі з-за ліўняў загінулі больш за 40 чалавек

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 42 чалавекі загінулі ў паўночным індыйскім штаце Утаракханд, дзе больш за трое сутак не спыняюцца моцныя мусонныя ліўні. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Business Standard.

Ліўні выклікалі апоўзні, каменяпады і паводкі ў гэтым горным штаце. Дзясяткі людзей лічацца прапаўшымі без вестак. Мясцовыя ўлады звярнуліся па дапамогу да ўзброеных сіл, якія прымуць удзел у выратавальных аперацыях.

Мусонныя дажджы прадаўжаюцца і на поўдні краіны, дзе ў паўднёва-заходнім штаце Керала, як паведаміла напярэдадні газета Deccan Herald, загінулі 38 чалавек. Метэаролагі лічаць, што ў бліжэйшыя дні інтэнсіўнасць ліўняў павінна знізіцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі