Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2020, 19:35

На поўдні Францыі з-за пандэміі адмянілі мерапрыемствы пад адкрытым небам

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дэпартаменце Рона на поўдні Францыі зрабілі больш строгімі меры барацьбы з каранавірусам. Там адменены мерапрыемствы пад адкрытым небам, паведамляе ТАСС.

Дэпартамент Рона прызнаны зонай актыўнага распаўсюджвання COVID-19. У сувязі з гэтым сталі больш строгімі меры барацьбы з інфекцыяй. У прыватнасці, з 22 верасня ў шэрагу гарадоў уводзіцца абавязковае нашэнне ахоўных масак. Кантроль за гэтым будзе ўзмоцнены ў кафэ і іншых установах. У грамадскіх месцах з 20.00 да 06.00 будуць забаронены продаж і ўжыванне алкаголю. У рэстаранах за адным сталом змогуць размясціцца не больш за 10 чалавек, гасцям забароняць танцаваць.

Што датычыцца вялікіх мерапрыемстваў, то цяпер дзейнічае абмежаванне 1 тыс. удзельнікаў. Адмяняюцца запланаваныя на восень выставы і кірмашы. Таксама абмяжуюць работу мабільных закусачных і кіёскаў на тэрыторыі спартыўных аб'ектаў і побач з імі.

Раней падобныя абмежаванні анансавалі ўлады і іншых дэпартаментаў Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі