Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2021, 11:10

На поўдні Францыі адбылася паводка

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўдні Францыі адбыліся моцныя дажджы, якія прывялі да паводкі, спынення транспарту, паведамляе тэлеканал La Chaîne Info.

Напярэдадні французская метэаралагічная служба аб'явіла аб чырвоным і аранжавым узроўнях небяспекі з-за навальніц, моцнага парывістага ветру і праліўных дажджоў у сямі дэпартаментах на поўдні Францыі. У некаторых раёнах вада паднялася больш як на метр, затапіўшы першыя паверхі будынкаў, падземныя паркоўкі і дарогі.

У дэпартаменце Гар спынены чыгуначныя зносіны, не працуюць вакзалы і перакрыты аўтамагістралі. На поўдзень ад горада Нім за некалькі мінут з-за моцнага дажджу ўзровень ракі Рона павялічыўся на 1,5 м.

Усе дзяржаўныя і прыватныя школы ў дэпартаменце Гар сёння не працуюць, паведамілі ў прэфектуры дэпартамента.

Да выратавання людзей прыцягнуты пажарныя службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі