Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2024, 14:05

На парадзе спартсменаў у Парыжы зборную Рэспублікі Карэя аб'явілі як прадстаўнікоў КНДР

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парадзе спартсменаў у Парыжы зборную Рэспублікі Карэя аб'явілі як прадстаўнікоў КНДР. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю агенцтва Yonhap.

Зборная Рэспублікі Карэя на Алімпійскіх гульнях у Парыжы была няправільна аб'яўлена ў час праходжання лодкі з паўднёвакарэйскімі спартсменамі па Сене. Дыктары выкарыстоўвалі назву іншай краіны - КНДР. Судна са спартсменамі з Паўднёвай Карэі ішло 48-м па ліку. Французскі і англамоўны дыктары пры іх з'яўленні аб'явілі "Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку". Пры гэтым тэкставая інфармацыя, прадстаўленая на англійскай мове на экране, была напісана дакладна - Рэспубліка Карэя. Лодка са зборнай КНДР ішла ў парадзе 153-й.

Міністэрства культуры, спорту і турызму Рэспублікі Карэя заявіла, што дабіваецца сустрэчы з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам з-за інцыдэнту. На цырымоніі адкрыцця прысутнічала намеснік міністра Чан Мі Ран. Яна папрасіла аб гутарцы.

Акрамя таго, Сеул можа выказаць сваю незадаволенасць Парыжу. Як адзначылі ў Міністэрстве спорту, яны папрасілі МЗС перадаць Францыі скаргу на ўрадавым узроўні. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Карэя папрасіў французскіх арганізатараў у далейшым не дапускаць падобных памылак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі