ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 ліпеня 2021, 18:22

На месцы выбуху ў Леверкузене знайшлі целы яшчэ траіх загінулых

Фота  Reuters
Фота Reuters

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў ФРГ знайшлі на месцы выбуху на тэрыторыі цэнтра па ўтылізацыі адходаў у горадзе Леверкузен целы яшчэ траіх загінулых, паведамляе ТАСС са спасылкай на пракуратуру Кёльна.

Пакуль ахвяры не ідэнтыфікаваны, удакладнілі ў ведамстве. Такім чынам, пакуль пацверджана гібель як мінімум пяці чалавек, двое лічацца прапаўшымі без вестак.

У аўторак каля 9.40 па мясцовым часе на хімічным прадпрыемстве, размешчаным на тэрыторыі прамысловай зоны Chempark у раёне Вісдорф, адбыўся моцны выбух. Пажар, які ўзнік пасля выбуху, удалося патушыць. Прадстаўнік аператара Chempark інфармаваў, што магчымай прычынай здарэння стала ўзгаранне хімічных рэчываў, у тым ліку хлоразмяшчальных растваральнікаў.

Зямельнае ўпраўленне па ахове навакольнага асяроддзя і абароне правоў спажыўцоў нямецкай зямлі Паўночны Рэйн - Вестфалія лічыць, што пры выбуху ў паветра маглі трапіць такія небяспечныя рэчывы, як дыаксін, поліхларыраваныя біфенілы і злучэнні фурану. У якой канцэнтрацыі небяспечныя рэчывы трапілі ў паветра, высвятляецца. Жыхарам навакольных мясцін не рэкамендуецца ўжываць у ежу агародніну і фрукты, вырашчаныя на ўласных агародах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі