Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 сакавіка 2019, 19:57

На месцы тэракта ў Новай Зеландыі знойдзена агнястрэльная зброя

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку буйнейшага ў гісторыі Новай Зеландыі тэракта ў горадзе Крайстчорчы ўзрасла да 49, паранены 48 чалавек. Камісар паліцыі Крайстчорча Майк Буш таксама расказаў, што на месцы здарэння знойдзена агнястрэльная зброя. Аб гэтым паведамляе новазеландская газетаThe New Zealand Herald..

Паводле ўдакладненых даных, 48 чалавек у выніку тэракта загінулі на месцы, яшчэ адзін памёр у бальніцы. Раней прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн паведаміла пра 40 загінулых і не менш як 20 параненых.

Паведамляецца, што да аўтамабіляў злачынцаў былі прымацаваны дзве бомбы, але іх абясшкодзілі.

Паліцыя просіць жыхароў Крайстчорча трымацца як мага далей ад раёна здарэння і па магчымасці не выходзіць на вуліцы. Усе школы ў Крайстчорчы закрыты, паведамляе BBC. У сувязі з трагедыяй узровень пагрозы нацыянальнай бяспецы ў Новай Зеландыі падняты з нізкага ўзроўню на высокі. Усе мячэці ў Новай Зеландыі цяпер закрыты ў мэтах бяспекі.

Сёння каля 13.45 па мясцовым часе ўчынена нападзенне на дзве мячэці, размешчаныя ў новазеландскім горадзе Крайстчорчы. Узброеныя людзі ўварваліся ў мячэці пасля дзённай малітвы і заблакіравалі ўваходныя дзверы. На момант нападзення ў мячэцях знаходзілася каля 500 чалавек. У сувязі з тэрактам затрыманы чатыры чалавекі, аднаму з іх прад'яўлена ўжо абвінавачанне ў забойстве. Ніхто з нападаючых не быў у радах тэрарыстычных арганізацый. Адзін з удзельнікаў тэракта, паводле інфармацыі паліцыі, вёў прамую відэа-трансляцыю з месца нападзення. Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн назвала здарэнне беспрэцэдэнтным тэрарыстычным актам. "Гэта адзін з самых змрочных дзён у гісторыі Новай Зеландыі", - сказала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі