Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2021, 20:00

На месцы крушэння Ан-12 у Іркуцкай вобласці знайшлі целы ўсіх загінулых

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Целы і фрагменты ўсіх семярых членаў экіпажа самалёта Ан-12, які разбіўся ў Іркуцкай вобласці, выяўлены. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на экстранныя службы.

"Знойдзены целы і фрагменты ўсіх семярых членаў экіпажа самалёта Ан-12", - сказаў субяседнік агенцтва.

Раней паведамлялася, што былі выяўлены целы пяці загінулых. Паводле інфармацыі ўлад рэгіёна, там быў толькі экіпаж.

Цяпер ратавальнікі расчышчаюць ад дрэваў месца крушэння. Работы ўскладняюць мяцеліца і цёмны час сутак. На месца крушэння дастаўлены светлавыя вежы і пражэктары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі