Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 жніўня 2021, 16:27

На Мадагаскары па справе аб змове супраць прэзідэнта арыштавалі 21 чалавека

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Мадагаскара арыштавалі 21 чалавека, уключаючы 12 ваеннаслужачых, па падазрэнні ў змове з мэтай забойства дзеючага прэзідэнта краіны Андры Радзуэліны і звяржэння ўрада. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

"Следчыя атрымалі надзейныя рэчавыя доказы, што дало магчымасць ім выявіць арганізатараў змовы. Названыя асобы затрыманы", - заявіла генеральны пракурор пры апеляцыйным судзе сталіцы Мадагаскара Берцін Разафіярывуні.

Паводле даных Reuters, сярод арыштаваных пяць генералаў арміі і жандармерыі, а таксама чацвёра замежных грамадзян, уключаючы грамадзян Францыі. Першыя арышты былі ажыццёўлены 20 ліпеня, ім папярэднічала інтэнсіўная работа следства, якая вялася на працягу некалькіх месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі