Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 снежня 2020, 13:11

На граніцы Украіны і Расіі адбылася перастрэлка

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трое ўзброеных парушальнікаў паспрабавалі перайсці граніцу РФ з боку Украіны, пры перастрэлцы адзін загінуў, двое ўцяклі, паведамляе ТАСС.

Пагранічнікі РФ спынілі спробу незаконнага перасячэння граніцы трыма ўзброенымі парушальнікамі з боку Украіны.

"На ўчастку Пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Белгародскай і Варонежскай абласцях 4 снежня пагранічным нарадам спынена спроба пераходу граніцы з Украіны ў Расійскую Федэрацыю трыма ўзброенымі невядомымі. Пры спробе затрымання парушальнікі аказалі ўзброенае супраціўленне", - паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ.

У выніку агню ў адказ адзін з парушальнікаў атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём, двое ўцяклі на тэрыторыю Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі