
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі прагназуюць, што Еўропу ў бліжэйшыя дні чакае небывалая спёка. Аб гэтым паведамляе тэлеканал Euronews.
У 32 правінцыях Іспаніі слупкі тэрмометраў пакажуць экстрэмальныя тэмпературы, адзначае дзяржаўная метэаслужба. Мацерыковая Іспанія і Балеарскія астравы будуць пакутаваць ад спёкі мінімум да 16 чэрвеня. Месцамі тэмпература паветра падымецца да 43 градусаў Цэльсія, прагназуюць сіноптыкі.
Такога ранняга прыходу спёкі Іспанія не памятае з 1981 года.
Горача будзе і ў паўднёвай частцы Францыі. З 15 чэрвеня сіноптыкі чакаюць вельмі высокія тэмпературы на паўднёвым захадзе - 35-36 градусаў. Пры гэтым максімальна гарачымі будуць дні з 16 па 18 чэрвеня.
Хваляванне экспертаў выклікае звязаная з гарачынёй засуха. Абмежаванні на выкарыстанне вады ўжо ўвялі 35 французскіх дэпартаментаў, каб спраўляцца з сітуацыяй.-0-