
На месцы здарэння. Фота geo.tv
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На борце самалёта "Пакістанскіх міжнародных авіяліній", які сёння пацярпеў крушэнне недалёка ад горада Карачы, знаходзілася 107 чалавек, паведамляе Reuters.
"Разбіўся самалёт PK 8303 з 99 пасажырамі і 8 членамі экіпажа на борце", - паведаміў прадстаўнік авіякампаніі.
На гэты час вядома, што самалёт упаў на густанаселены жылы раён. Аб ахвярах пакуль невядома.
Мясцовы тэлеканал GeoTV паведаміў, што самалёт разбіўся за мінуту за пасадкі.
У раён крушэння накіраваны сілы хуткага рэагавання пакістанскай арміі. Прычыны аварыі пакуль не паведамляюцца.-0-