Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2023, 12:04

На аднаўленне дамоў пасля землетрасенняў у Турцыі можа спатрэбіцца $100 млрд

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Турцыі на аднаўленне пашкоджаных пры землетрасенні дамоў, а таксама на стварэнне неабходнай інфраструктуры можа спатрэбіцца $100 млрд. Аб гэтым заявіў кіраўнік Палаты архітэктараў у Саюзе палат турэцкіх інжынераў і архітэктараў Эйуп Мухчу, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, у выніку стыхійнага бедства пашкоджана каля 3,4 млн будынкаў, палову з іх давядзецца знесці. "Каб аднавіць гэтыя дамы, трэба таксама пабудаваць інфраструктуру і грамадскія аб'екты, таму рэканструкцыю можна папярэдне ацаніць на $100 млрд", - заявіў Мухчу.

Пры гэтым адзначаецца, што ў экспертаў на сённяшні дзень няма поўнай інфармацыі аб маштабах разбурэнняў, таму ацэнкі кошту аднаўлення значна адрозніваюцца.

Моцныя землетрасенні магнітудай 7,7 і 7,6 адбыліся 6 лютага ў турэцкай правінцыі Кахраманмараш. Ахвярамі стыхійнага бедства ў Турцыі сталі звыш 38 тыс. чалавек, пацярпелі больш за 105 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі