Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 снежня 2021, 12:55

На 75 працэнтаў ніжэйшая: вучоныя ПАР апублікавалі даныя па смяротнасці ад амікрона

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень смяротнасці пры штаме амікрон на 75 працэнтаў ніжэйшы, чым у папярэднія хвалі COVID-19. Да такой высновы прыйшлі вучоныя з Нацыянальнага інстытута інфекцыйных захворванняў у Паўднёвай Афрыцы і Універсітэта Прэторыі, паведамляе газета "Известия" са спасылкай на The Telegraph.

Эксперты назіралі за хворымі, шпіталізаванымі ў горадзе Цване, правінцыі Гаўтэнг, дзе быў зафіксаваны першы эпіцэнтр успышкі новага штама. Высветлілася, што амікрон стаў прычынай смерці 4,5 працэнта шпіталізаваных, у той час як у іншых штамаў гэты паказчык дасягаў 21,3 працэнта.

Таксама ўстаноўлена, што ў кіслароднай тэрапіі мелі патрэбу менш за палавіну інфіцыраваных новым штамам, астатнія варыянты каранавіруса выклікалі да 99,5 працэнта такіх выпадкаў. Колькасць маючых патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі таксама значна знізілася: пры амікроне 1 працэнт, а ў папярэднія хвалі 4,3 працэнта.

Пацыенты, шпіталізаваныя ў перыяд успышкі новага штама, выпісваліся ў сярэднім праз 4 дні ў параўнанні з 8,8 днямі пры папярэдніх хвалях.

"У горадзе Цване, першым глабальным эпіцэнтры амікрона, знізілася цяжкасць захворвання, колькасць смярцей і тэрміны знаходжання ў бальніцы", - рэзюмавалі вучоныя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі