Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад украінскай дэлегацыі, якая павінна адправіцца на сустрэчу з расійскай дэлегацыяй у Стамбуле 2 чэрвеня, застанецца тым жа, што і ў час першага раўнда перагавораў 16 мая. Аб гэтым на брыфінгу заявіў прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі, паведамляе ТАСС.
"Калі сустрэча адбудзецца і расійская дэлегацыя будзе той жа, што і на папярэдняй сустрэчы, то можна чакаць таго ж складу ўкраінскай дэлегацыі, што на той сустрэчы. Гэта лагічна", - сказаў Ціхі.
Паводле яго слоў, члены ўкраінскай дэлегацыі засяродзяцца на пытанні "поўнага і безумоўнага спынення агню".
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што склад расійскай дэлегацыі 2 чэрвеня ў Стамбуле застанецца ранейшым.-0-