
21 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. МЗС Расіі запатрабавала ад Еўрасаюза аднаўлення транзіту ў Калінінградскую вобласць праз Літву, прыгразіўшы мерамі ў адказ. Аб гэтым заяўлена кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Маскве, паведамляе БЕЛТА.
"21 чэрвеня ў МЗС Расіі быў выкліканы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Маскве Маркус Эдэрэр, - гаворыцца ў паведамленні расійскага знешнепалітычнага ведамства. - Прадстаўніку Еўрасаюза заяўлены рашучы пратэст у сувязі з распаўсюджваннем аднабаковых антырасійскіх абмежаванняў на грузавы транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі. Адзначана недапушчальнасць такіх дзеянняў, якія парушаюць адпаведныя юрыдычныя і палітычныя абавязацельствы Еўрасаюза і вядуць да эскалацыі напружанасці".
"Запатрабавалі неадкладнага аднаўлення нармальнага функцыянавання калінінградскага транзіту. Інакш будуць прыняты меры ў адказ", - заявілі ў МЗС РФ.-0-