ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2023, 19:47

МЗС РФ заявіла аб падаўжэнні збожжавай здзелкі без змяненняў да 17 ліпеня ўключна

МЗС РФ. Фота з архіва
МЗС РФ. Фота з архіва

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Расійскай Федэрацыі заявілі аб прадаўжэнні збожжавай здзелкі без якіх-небудзь змяненняў да 17 ліпеня ўключна, паведамляюць РІА Навіны.

Таксама ў МЗС адзначылі, што са свайго боку Расія не прадоўжыць названую здзелку пасля адзначанай даты, калі не будуць вырашаны ўсе праблемныя пытанні па ёй.

Акрамя таго паведамляецца, што гэта дамоўленасць прадоўжана без якіх-небудзь змяненняў. Перш за ўсё гэта было зроблена з-за зваротаў з боку Турцыі.

Таксама ў МЗС РФ звярнулі ўвагу на неабходнасць вырашэння пяці задач пры ажыццяўленні мемарандума Расія - ААН. Сярод абазначаных - пытанне забеспячэння доступу да SWIFT Рассельгасбанка, пастаўкі запасных частак, зняцце блакіроўкі з транспартнай лагістыкі і страхавання, прывядзенне ў парадак аміякаправода Тальяці - Адэса, а таксама размарозка актываў кампаній з расійскім капіталам.

Як падкрэслілі ў Міністэрстве замежных спраў РФ, пакуль па ўсіх гэтых напрамках прагрэсу няма. І без выканання абазначаных задач Расія не мае намеру прадаўжаць збожжавую здзелку пасля 17 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі