Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2024, 16:04

МЗС РФ выказаў пратэст з-за планаў перапахаваць савецкіх ваеннаслужачых

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Расіі Яна Ванамельдэр сёння была выклікана ў Міністэрства замежных спраў РФ, дзе ёй выказалі пратэст у сувязі з планамі Эстоніі перапахаваць без згоды сваякоў астанкі савецкіх вайскоўцаў на Талінскіх ваенных могілках. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыі Захаравай, інфармуе ТАСС.

У заяве на сайце расійскага МЗС гаворыцца: "Такія кашчунственныя дзеянні ідуць уразрэз з агульнапрызнанай міжнароднай практыкай і чалавечай мараллю, якая ўжо даўно Талінам страчана". Таксама ў паведамленні адзначаецца, што падобныя дзеянні "не застануцца без адказу".

Раней, 31 студзеня, пасольства Расіі ў Эстоніі праінфармавала, што Эстонскі ваенны музей збіраецца дэманціраваць надмагільныя помнікі на Талінскіх ваенных могілках, каб нібыта перапахаваць астанкі ваеннаслужачых Савецкай Арміі. Планы зрабіць дэмантаж надмагільных помнікаў ужо агучваліся восенню мінулага года, а цяпер адпаведныя таблічкі былі размешчаны каля 38 магіл на Талінскіх ваенных могілках. Пасольства заклікала не дапусціць "глумлення над памерлымі і забраць з магіл інфармацыйныя таблічкі".

1 лютага старшыня СК РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў правесці праверку адносна інфармацыі аб апаганенні магіл у Таліне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі