Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 студзеня 2024, 11:49

МЗС РФ: усе краіны БРІКС выйграюць дзякуючы пашырэнню аб’яднання

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне БРІКС прынясе карысць усім краінам аб’яднання і будзе садзейнічаць пабудове больш справядлівага шматпалярнага светапарадку. Аб гэтым заявіў намесніка кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў, піша ТАСС.

Ён нагадаў, што ў студзені 2024 года паўнапраўнымі членамі БРІКС сталі Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія. "Усе дзяржавы - члены БРІКС выйграюць ад гэтага важнага кроку, які без перабольшання можна назваць паваротным момантам у гісторыі нашага аб'яднання", - заявіў Сяргей Рабкоў.

Дыпламат адзначыў, што пашыраны склад БРІКС будзе садзейнічаць пабудове новага больш роўнага і справядлівага шматпалярнага светапарадку, які будзе лепш адлюстроўваць рэальны стан рэчаў на міжнароднай арэне.

Рабкоў таксама пацвердзіў прыхільнасць Масквы захаванню духу БРІКС, забеспячэнню пераемнасці і паслядоўнасці супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, адным з прыярытэтаў старшынства Расіі ў БРІКС у 2024 годзе будзе развіццё эканамічных сувязей паміж краінамі аб’яднання. Акрамя таго, Масква ўдзеліць асаблівую ўвагу тэме развіцця штучнага інтэлекту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі