Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 мая 2022, 13:30

МЗС РФ: расійска-ўкраінскія перагаворы зайшлі ў тупік

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы аб мірным урэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай зайшлі ў тупік. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Аляксей Зайцаў, паведамляе РБК.

Аляксей Зайцаў канстатаваў, што расійска-ўкраінскія перагаворы цяпер знаходзяцца ў стане стагнацыі. Аб гэтым у тым ліку сведчаць заявы кіеўскіх улад аб нежаданні прадаўжаць перагаворы з Масквой.

Украіна і яе заходнія апекуны не зацікаўлены ў пошуку мірнага шляху ўрэгулявання канфлікту. Усё гэта, паводле слоў прадстаўніка МЗС, яшчэ раз пацвярджае неабходнасць рэалізацыі задач спецаперацыі РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі