Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 студзеня 2025, 16:40

МЗС РФ: Расія будзе дабівацца гарантый, якія выключаюць уступленне Украіны ў НАТА
 

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія будзе дабівацца жалезабетонных гарантый, якія выключаюць уступленне Украіны ў НАТА. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко, паведамляе ТАСС.

"Для нас гэта адзін з ключавых элементаў магчымых дамоўленасцей па канфлікце ва Украіне. Гэта элемент, звязаны з устараненнем карэнных прычын гэтага канфлікту. І мы будзем дабівацца не толькі жалезабетонных гарантый прававых, якія б выключалі ў любым выглядзе членства Украіны ў НАТА, але і будзем настойваць на тым, каб гэта стала палітыкай самога альянсу", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, далучэнне Украіны да НАТА "выключае дасягненне міру ва Украіне і ў больш шырокім сэнсе стварэнне хоць нейкай архітэктуры бяспекі".

Грушко адзначыў, што такую пазіцыю "падзяляе шэраг краін альянсу". "Праўда заключаецца ў тым, што ў НАТА існуюць розныя пункты гледжання адносна перспектывы ўключэння Украіны ў НАТА", - адзначыў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі