Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 чэрвеня 2022, 15:48

МЗС РФ: рашэнні аб частковай адмове ад расійскай нафты падарвуць эканоміку і энергабяспеку ЕС

2 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рашэнні Еўрасаюза аб частковай адмове ад расійскай нафты падарвуць эканоміку і энергабяспеку ЕС. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Расіі ў сувязі з антырасійскімі рашэннямі Еўрасаюза, паведамляе БЕЛТА.

"Відавочна, што ўзгодненыя пад лозунгам барацьбы з залежнасцю ад Расіі асноўныя элементы чарговага пакета антырасійскіх аднабаковых рэстрыкцый будуць мець самаразбуральны для Еўрасаюза эфект, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - Нездарма на прымушэнне краін-членаў да гэтай "рашучай" дэманстрацыі салідарнасці ў Бруселя пайшоў амаль месяц. Рашэнні ЕС аб частковай адмове ад расійскай нафты і нафтапрадуктаў, а таксама аб забароне на страхаванне расійскіх гандлёвых суднаў з высокай доляй верагоднасці справакуюць далейшы рост цэн, дэстабілізуюць энергетычныя рынкі, парушаць лагістычныя ланцужкі. Чарговыя перашкоды на шляху расійскіх тавараў паўплываюць у тым ліку на пастаўкі аграрнай прадукцыі. У канчатковым выніку такія дзеянні дасягнуць адваротнага выніку - падарвуць эканоміку і энергабяспеку ЕС, паскораць надыходзячы глабальны харчовы крызіс, які Брусель на словах імкнецца прадухіліць".

У МЗС РФ канстатавалі: вынікі пазачарговага саміту Еўрасаюза ў Бруселі 30-31 мая сталі чарговым сведчаннем перараджэння гэтага інтэграцыйнага аб'яднання ў інструмент стрымлівання Расіі ў рэчышчы геапалітычных установак ЗША і НАТА. ЕС канчаткова страчвае самастойнасць і мірны аб'яднальны агульнаеўрапейскі парадак дня, які ў яго ўкладвалі бацькі - заснавальнікі адзінай Еўропы.

"У сваіх "заключэннях" ад 30 мая лідары ЕС зноў ні слова не сказалі аб сцэнарыі мірнага перагаворнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, якое, як вядома, заблакіравана Кіевам, - адзначылі ў МЗС. - Насупраць, Еўрасаюз мэтанакіравана падштурхоўвае Кіеў усё бліжэй да краю прорвы. Падтрымлівае яго ваяўнічыя амбіцыі няпэўнымі абяцаннямі інтэграцыі ў ЕС, пастаўкамі смяротных узбраенняў і абяцанкамі грошай, у тым ліку чужых, якія ў Бруселі не супраць канфіскаваць у Расіі, і раздумваюць, як гэта зрабіць. Пры гэтым замоўчваюць жудасныя ваенныя злачынствы, штодзённа ўчыняемыя ўкраінскімі баевікамі-неанацыстамі, і іх здзекі з мірных жыхароў".

У МЗС РФ таксама назвалі чарговай дэманстрацыяй двайных стандартаў рэпрэсіі ў адносінах да расійскіх журналістаў і СМІ ў краінах ЕС. "Узгоднена новая забарона на вяшчанне там яшчэ трох расійскіх тэлеканалаў. Гэта, на жаль, ужо стала нормай для "светача" дэмакратыі і плюралізму. Іншымі словамі, заходняя інфармацыйная прастора канчаткова зачышчаецца ад іншадумства і прыкмет свабоды слова", - заявілі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.

"Непрадузятаму наглядальніку відавочна, што неправамерныя аднабаковыя абмежаванні Бруселя не толькі дарэмныя, але і шкодзяць перш за ўсё жыхарам краін ЕС, пагаршаючы іх і без таго няпростае сацыяльна-эканамічнае становішча, - падкрэслілі ў МЗС РФ. - На гэтым фоне заклікі Еўрасаюза да трэціх краін падтрымаць антырасійскія санкцыі, не лічачыся з інтарэсамі свайго насельніцтва, гучаць адкрыта цынічна. А палітыка Еўрасаюза ў гэтай сферы ўсё больш нагадвае тактыку выпаленай зямлі. Учыняючы беззаконне і самавольства ў адносінах да Расіі, ЕС не грэбуе заклікамі да іншых краін уступіць на гэты шлях. Такая рэальная цана запэўненням Еўрасаюза паважаць суверэнітэт і самастойнасць дзяржаў. На гэтым фоне крывадушна выглядаюць лозунгі захоўваць еўрапейскую салідарнасць, каб не дапусціць расхіствання радоў і аслаблення санкцыйнага запалу. Мы, ды і ўвесь свет даўно зразумелі: калі ЕС заводзіць песню пра салідарнасць, чакай новага вітка пагроз, палітычнага і эканамічнага прымусу - наглядная дэманстрацыя таго, як дзейнічае гадуемы ЗША і іх сатэлітамі "парадак, заснаваны на правілах", дзе няма ні міжнароднага права, ні паважання прынцыпу суверэннай роўнасці ўсіх членаў міжнароднай супольнасці. Закон джунгляў і каланіяльныя інстынкты, ды і толькі".

"Расія годна вытрымае наступствы еэсаўскіх аднабаковых абмежавальных мер, застанецца надзейным гандлёвым партнёрам на міжнароднай арэне. Уся адказнасць за справакаваныя нелегітымнымі дзеяннямі Еўрасаюза рызыкі абвастрэння глабальных харчовых і энергетычных праблем будзе ляжаць выключна на Бруселі і яго палітычных спонсарах у Вашынгтоне", - гаворыцца ў заяве МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі