Сцяг Пятніца, 28 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2024, 20:19

МЗС РФ прыгразіла адказам пры закрыцці расійскіх візавых цэнтраў у ЗША

Марыя Захарава. Фота прэс-службы МЗС Расіі
Марыя Захарава. Фота прэс-службы МЗС Расіі
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выпадку закрыцця ЗША расійскіх візавых цэнтраў і пазбаўлення дыпламатаў падатковых прывілеяў Масква прыме адпаведныя меры ў адказ, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"У выпадку рэалізацыі такіх мер расійскі бок дасць адэкватны адказ", - падкрэсліла дыпламат.

Раней пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў паведаміў, што амерыканская адміністрацыя закрывае два аддзяленні візавага цэнтра РФ у Злучаных Штатах і пазбаўляе расійскіх дыпламатаў падатковых ільгот. Пры гэтым амерыканскі бок не прадаставіў тлумачэнняў сваіх дзеянняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі