МЗС РФ. Фота з архіва ТАСС
13 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіеў напярэдадні расійска-амерыканскага саміту ўзмацняе тэрарыстычную актыўнасць. Аб гэтым заявіў на брыфінгу намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Аляксей Фадзееў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Па меры набліжэння расійска-амерыканскага саміту на Алясцы, кіеўскі рэжым узмацняе тэрарыстычную актыўнасць супраць нашых рэгіёнаў", - сказаў Аляксей Фадзееў.
Паводле яго слоў, толькі за мінулую ноч з 12 на 13 жніўня расійскімі ваеннымі былі перахоплены і знішчаны 46 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу, у тым ліку 15 - над Бранскай вобласцю, 11 - над тэрыторыяй Валгаградскай вобласці, а таксама над тэрыторыямі Растоўскай, Белгарадскай, Варонежскай абласцей, над Краснадарскім краем і тэрыторыяй Рэспублікі Крым.
"За мінулы тыдзень ад абстрэлаў і ўдараў варожых БПЛА пацярпелі 127 грамадзян Расіі. З іх 22 чалавекі загінулі, 105 былі паранены, у тым ліку 6 непаўналетніх дзяцей", - дадаў прадстаўнік МЗС РФ.-0-