Фота РІА Навіны
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час сустрэчы міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа называць рана, гэта пакуль толькі ідэя. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў, інфармуе ТАСС.
"Ні да тэлефоннай размовы, ні ў час учарашняй тэлефоннай размовы (Лаўрова і Рубіа. - Заўвага БЕЛТА) у канкрэтным плане пытанне аб сустрэчы не ўздымалася", - сказаў намеснік міністра журналістам.
"Як ідэя гэта існуе. Але пра графікі гаварыць дачасна", - падкрэсліў ён.
Паводле слоў Рабкова, "любы такі значны кантакт павінен быць належным чынам падрыхтаваны". "Ён патрабуе ўважлівага праходжання фазы "дамашняй работы", - растлумачыў дыпламат. І запэўніў: "Вось менавіта гэтым мы цяпер і займаемся".
"Фактура такая, што прэзідэнцкая размова - тэлефонныя перагаворы прэзідэнта Пуціна з прэзідэнтам Трампам на мінулым тыдні - змяшчалі ў тым ліку і тэму далейшых крокаў. Адзін з аспектаў такіх крокаў - гэта, зразумела, кантакт міністра замежных спраў Лаўрова з дзяржсакратаром Рубіа", - заявіў Рабкоў. Ён нагадаў, што ў панядзелак "адпаведны кантакт адбыўся".
"Мы цяпер займаемся прапрацоўкай таго, што абмеркавалі міністр і дзяржсакратар", - паведаміў намеснік міністра замежных спраў РФ.
Каменціруючы інфармацыю СМІ аб тым, што сустрэча Лаўрова і Рубіа нібыта адкладзена, Рабкоў заявіў: "Я хачу падкрэсліць, што нельга адкласці тое, што не было ўзгоднена. І мы будзем і ў далейшым, я ўпэўнены, сутыкацца з сітуацыяй, калі розныя інфармрэсурсы, асабліва заходнія, будуць беспадстаўна займацца ўкідамі, для таго каб ствараць інфармпадставы, каб ішлі спекуляцыі, узнікалі пытанні, ўсё гэта тыражавалася, усяляк прэпаравалася, прычым у патрэбным менавіта заходнікам рэчышчы".
Раней тэлеканал CNN са спасылкай на свае крыніцы ў Белым доме паведаміў, што сустрэча Лаўрова і Рубіа, якая рыхтавалася апошнія дні, была адкладзена на нявызначаны тэрмін.
16 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля размовы па тэлефоне з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным паведаміў, што яны дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час у Будапешце. Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Масква і Вашынгтон без прамаруджвання пачнуць рыхтаваць новую сустрэчу лідараў, якая можа быць арганізавана ў венгерскай сталіцы.
20 кастрычніка прайшла тэлефонная размова Лаўрова і Рубіа. Як адзначылі ў МЗС РФ, "адбылося канструктыўнае абмеркаванне магчымых канкрэтных крокаў у інтарэсах рэалізацыі тых разуменняў, якія былі дасягуты ў ходзе праведзеных 16 кастрычніка тэлефонных перагавораў" Пуціна і Трампа.-0-