Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 жніўня 2019, 13:12

МЗС Расіі афіцыйна пацвердзіла спыненне ДРСМД

2 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. МЗС РФ афіцыйна пацвердзіла, што дзеянне Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) спынена з 2 жніўня па ініцыятыве ЗША.

"2 жніўня 2019 года па ініцыятыве амерыканскага боку спынена дзеянне Дагавора паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб ліквідацыі іх ракет сярэдняй і меншай далёкасці, падпісанага ў Вашынгтоне 8 снежня 1987 года", - гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на партале прававой інфармацыі.

Дзеянне дагавора распаўсюджвалася толькі на ЗША і Расію. Вашынгтон прыпыніў выкананне сваіх абавязацельстваў у рамках ДРСМД з 2 лютага. Масква следам за Вашынгтонам прыпыніла ўдзел, пакінуўшы за сабой права ў люстраным парадку дзейнічаць у пытаннях наземных РСМД.

Як паведамлялася раней, 2 жніўня ЗША афіцыйна пакінулі Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі