
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін заявіла, што краінам "Вялікай сямёркі" не ўдасца "абдурыць свет", называючы Кітай пагрозай і пры гэтым парушаючы нормы міжнароднага права, паведамляюць РІА Навіны.
"Калі Кітай - пагроза, то чым тады з'яўляюцца некаторыя члены G7, якія развязваюць войны з суверэннымі дзяржавамі, звяргаюць законны ўрад у іншых краінах, выходзяць са шматбаковых пагадненняў і прымушаюць іншыя краіны разарваць ланцужкі паставак?" - адзначыла Хуа Чуньін.
Яна таксама ўказала на тое, што Кітай уносіць вялікі ўклад у развіццё глабальнай эканомікі, з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам больш як у 140 краін свету і другім па велічыні ўкладчыкам у фінансаванне аперацый ААН па падтрыманні міру.-0-