Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2022, 13:29

МЗС КНР абвергла фэйк амерыканскіх СМІ аб запыце Масквой ваеннай дапамогі ў Пекіна

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паведамленні амерыканскіх СМІ аб тым, што Расія нібыта запытала ў Кітая ваенную дапамогу для правядзення спецыяльнай аперацыі ва Украіне, з'яўляюцца дэзынфармацыяй. Аб гэтым на брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, паведамляе ТАСС.

"Адпаведныя паведамленні, што распаўсюджваюцца амерыканскім бокам, з'яўляюцца лжывай інфармацыяй", - сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, апошнім часам ЗША пастаянна наўмысна распаўсюджваюць дэзынфармацыю ў адносінах да Кітая ў кантэксце ўкраінскага пытання. Чжаа Ліцзянь таксама адзначыў, што пазіцыя Кітая па пытанні Украіны паслядоўная і зразумелая. Ён указаў, што Кітай заўсёды адыгрываў канструктыўную ролю ў працэсе ўсталявання міру і падтрыманні перагавораў.

"Цяпер вельмі важна, каб усе бакі праяўлялі стрыманасць, садзейнічалі разрадцы сітуацыі, а не падлівалі масла ў агонь, падтрымлівалі дыпламатычнае ўрэгуляванне пытання, а не яго эскалацыю", - рэзюмаваў Чжаа Ліцзянь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі