Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2022, 12:36

МЗС Кітая: ЗША дэстабілізуюць сітуацыю ў Тайваньскім праліве пад прыкрыццём мірных заяў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вашынгтон сваімі дзеяннямі абвастрае абстаноўку ў Тайваньскім праліве, прыкрываючыся мірнымі заявамі. Аб гэтым сказаў прадстаўнік кітайскага МЗС Ван Вэньбінь, паведамляе ТАСС.

Кітайскі дыпламат заявіў, што Злучаныя Штаты гавораць пра сваю падтрымку "аднаго Кітая" і ў той жа час мілітарызуюць Тайваньскі праліў. "Самую вялікую пагрозу міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве ўяўляюць сабой сепаратысцкія сілы ў Тайвані, дзеянні якіх падтрымліваюць Злучаныя Штаты", - адзначыў дыпламат.

Ён заявіў, што Вашынгтон наладжвае кантакты з Тайванем, нягледзячы на тое, што ведае пазіцыю Кітая ў гэтым пытанні. Акрамя таго, ЗША ажыццяўляюць правакацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры, накіроўваючы ў гэты рэгіён свае Ваенна-марскія сілы. Ван Вэньбінь таксама заявіў, што Вашынгтон імкнецца ачарніць імідж Кітая.

"На самай справе яны пастаянна парушаюць свае абяцанні", - рэзюмаваў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі