Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2022, 12:43

МЗС Кітая назвала Вашынгтон галоўным віноўнікам украінскага крызісу

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША з'яўляюцца галоўным віноўнікам крызісу ва Украіне, які да таго ж садзейнічае эскалацыі канфлікту. Аб гэтым заявіў прадстаўнік МЗС Кітая Чжаа Ліцзянь, паведамляе ТАСС.

Кітайскі дыпламат пракаменціраваў нядаўнія пагрозы ЗША ў адрас Пекіна. У прыватнасці, прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Нед Прайс заявіў, што Кітаю давядзецца дорага заплаціць, калі ён паспрабуе абысці антырасійскія санкцыі ці акажа Маскве ваенную дапамогу. Пры гэтым амерыканскі чыноўнік прызнаў, што ЗША пакуль не бачаць якіх-небудзь дзеянняў Пекіна ў плане дапамогі РФ.

Паводле слоў Чжаа Ліцзяня, такія заявы і пагрозы амерыканскага боку беспадстаўныя і непрымальныя. Дыпламат нагадаў, што Пекін з самага пачатку канфлікту быў на баку міру. У той жа час Кітай не прымае аднабаковых санкцый, якія парушаюць міжнароднае права.

Чжаа Ліцзянь таксама заявіў, што ЗША - галоўны віноўнік крызісу ва Украіне, які садзейнічае эскалацыі канфлікту. "ЗША павінны заняць адказную пазіцыю, садзейнічаць урэгуляванню крызіснай сітуацыі ва Украіне, стварыць неабходныя ўмовы для мірных перагавораў паміж бакамі, уцягнутымі ў гэты канфлікт", - рэзюмаваў Чжаа Ліцзянь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі