Фота РІА Навіны
18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы прадстаўнікоў Ірана і Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) могуць прайсці ў бліжэйшыя дні. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік іранскага МЗС Эсмаіл Багаі, інфармуе ТАСС.
"Магчыма, у бліжэйшыя дні адбудзецца чарговы раўнд перагавораў з агенцтвам", - сказаў Багаі на штотыднёвай прэс-канферэнцыі.
Па выніках праведзеных 11 жніўня ў Тэгеране перагавораў паміж афіцыйнымі асобамі Ірана і прадстаўніком МАГАТЭ намеснік міністра замежных спраў ісламскай рэспублікі Казем Гарыбабадзі паведаміў, што бакі дасягнулі дамоўленасці аб прадаўжэнні кансультацый па іранскай ядзернай праграме. Дыпламат удакладніў, што на сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара МАГАТЭ Масіма Апара быў разгледжаны фармат супрацоўніцтва Тэгерана і агенцтва ў бягучай сітуацыі. Гарыбабадзі падкрэсліў, што іранскі бок выказаў нездаволенасць невыкананнем МАГАТЭ сваіх абавязацельстваў у час атак Ізраіля і ЗША на Іран.
2 ліпеня прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян падпісаў закон аб прыпыненні супрацоўніцтва з МАГАТЭ. 22 ліпеня кіраўнік іранскага МЗС Абас Аракчы заявіў, што Іран не выключае магчымасці вяртання ў будучым на яго тэрыторыю інспектараў агенцтва.-0-