ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2021, 09:22

МВФ накіруе на падтрымку сусветнай эканомікі $650 млрд

Фота МВФ
Фота МВФ

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд (МВФ) выдзеліць $650 млрд на падтрымку сусветнай эканомікі, якая пацярпела ад наступстваў пандэміі, паведамляе Deutsche Welle.

Рашэнне стане "прышчэпкай для сусветнай эканомікі ў час беспрэцэдэнтнага крызісу", заявіла дырэктар-распарадчык установы Крысталіна Георгіева.

Аб'ём сродкаў для гэтай мэты з'яўляецца буйнейшым у гісторыі МВФ. Яны будуць пераведзены дзяржавам - удзельніцам фонду прапарцыянальна квотам. Рашэнне ўступіць у сілу 23 жніўня.

З агульнай сумы $275 млрд будзе накіравана на рынкі, якія развіваюцца. Кіраўнік фонду асабліва выдзеліла важнасць падтрымкі больш слабаабароненых краін - членаў МВФ у аднаўленні ад наступстваў пандэміі COVID-19 і дасягненні ўстойлівага доўгатэрміновага росту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі