Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2021, 16:33

Мужчына адкрыў стральбу ў будынку маскоўскага МФЦ, ёсць загінулыя

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум два чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў МФЦ на поўдні Масквы, паведамляе газета "Известия".

Паводле інфармацыі выдання, загінулыя - ахоўнік і супрацоўніца-аператар. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, сярод іх ёсць дзіця. Інфармацыю аб загінулых і пацярпелых пацвердзіў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Ён таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых.

Мужчыну, які страляў, удалося затрымаць. Удакладняецца, што затрыманы адкрыў агонь з-за канфлікту, звязанага з медыцынскай маскай. "Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку канфлікту, што ўзнік з-за просьбы ахоўніка надзець маску, наведвальнік дастаў зброю і пачаў страляць", - паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі