16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з мэт сённяшняга еўрапейскага візіту - вярнуць Кіеў да мірных перагавораў. Як паведамляе РІА Навіны, аб гэтым заявіў саветнік кіраўніка МУС Украіны Віктар Андрусіў.
У прыватнасці, Віктар Андрусіў сказаў: "Вязуць нам кандыдацтва ў ЕС і... просьбу вярнуцца ў перагаворны працэс".
Еўрапейскае трыа - прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі - наведваюць сёння ўкраінскую сталіцу з візітам. Таксама яны прыехалі ў прыгарад Кіева - горад Ірпень. Пасля наведвання апошняга запланавана сустрэча з лідарам Украіны Уладзімірам Зяленскім.-0-