
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынаваныя ад COVID-19 жанчыны могуць перадаваць імунітэт, у тым ліку ад новага амікрон-штама, нованароджаным дзецям праз грудное выкормліванне. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка, паведамляе газета "Известия".
"Сёння ўсё больш і больш гавораць аб тым, што новы штам амікрон больш небяспечны становіцца для дзяцей ад моманту нараджэння да 4 гадоў. Якраз дзеці атрымліваюць імунітэт за кошт груднога малака маці, таму вакцынаваная маці - гэта ахова нованароджанага", - заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Дырэктар цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург раней паведаміў, што на наступным тыдні ў Расіі ў грамадзянскі абарот плануюць выпусціць вакцыны ад COVID-19 для падлеткаў ад 12 да 17 гадоў "Спадарожнік М".-0-