Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2021, 15:42

Мурашка: толькі 0,5 працэнта грамадзян, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі, захворваюць на COVID-19

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія вакцыны эфектыўна засцерагаюць ад каранавіруснай інфекцыі. COVID-19 рэгіструецца толькі ў 0,5 працэнта грамадзян, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведаміў ТАСС міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка.

"Мы бачым, што грамадзяне актыўна ідуць на вакцынацыю, каб засцерагчы сваё здароўе і здароўе блізкіх людзей. І расійскія вакцыны даюць такую засцярогу. Паводле даных федэральнага рэгістра пацыентаў, COVID-19 на сённяшні дзень, за ўвесь час захворвання на новую каранавірусную інфекцыю, дыягнаставаны толькі ў 0,5 працэнта грамадзян, якія раней атрымалі два кампаненты вакцыны", - сказаў Міхаіл Мурашка.

Пры гэтым міністр дадаў, што ў вакцынаваных захворванне праходзіць лягчэй. Міхаіл Мурашка адзначыў, што каля 12 працэнтаў пацыентаў, шпіталізаваных з каранавірусам у Расіі, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Эксперты адобрылі вакцынацыю цяжарных прэпаратам "Спадарожнік V", заявіў міністр аховы здароўя. "Сёння з улікам станоўчых вынікаў даклінічных даследаванняў бяспекі вакцыны, а таксама атрыманых даных па эфектыўнасці і бяспецы ў клінічных даследаваннях і пострэгістрацыйным перыядзе, экспертамі прынята рашэнне аб зняцці проціпаказанняў для прымянення вакцыны "Гам-КАВІД-Вак" у цяжарных", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі