Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2019, 16:37

Моцныя ліўні абрушыліся на Японію

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя ліўні абрушыліся сёння на буйнейшы японскі востраў Хансю. У некаторых рэгіёнах існуе пагроза паводкі і апоўзняў, паведамляе газета The Japan Times.

Найбольш ад праліўных дажджоў пацярпеў горад Вакаяма, тут сёння раніцай за гадзіну выпала 55,5 мм ападкаў - рэкордная за бягучы месяц. У Токіа і Нагоі зафіксавана 13,5 мм і 23 мм ападкаў за гадзіну адпаведна.

Дрэннае надвор'е паўплывала на чыгуначныя перавозкі ў рэгіёне Канто, на тэрыторыі якога знаходзіцца японская сталіца. Многія паязды з-за ліўняў прыбывалі з затрымкай, некаторыя рэйсы былі адменены. Паромная пераправа ў Такійскім заліве ў сувязі са штормам была прыпынена.

Насельніцтва горада Хамамацу (прэфектура Сідзуока), якое пражывае ў зоне рызыкі падтаплення, заклікалі эвакуіравацца з-за небяспечнага ўзроўню вады ў рацэ. Урад прэфектуры выдаў папярэджанне аб пагрозе апоўзня для шэрага гарадоў рэгіёна.

Японскае метэаралагічнае агенцтва паведаміла, што моцны дождж справакаваны халодным фронтам, які праходзіць цераз Хансю, а таксама прытокам цёплай і вільготнай паветранай масы. Ведамства папярэдзіла аб магчымых высокіх хвалях, ураганным ветры і навальніцах уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа ўсходняй Японіі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, неспрыяльныя ўмовы надвор'я будуць назірацца ў некаторых раёнах Канто, астравах Ідзу і ў раёне Такай, у склад якога ўваходзіць прэфектура Сідзуока, да раніцы 22 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі