Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 верасня 2019, 19:27

Моцны ўзрыў у прыгарадзе Антверпена: разбураны тры дамы

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны ўзрыў прагрымеў сёння днём у раёне Вілрэйк бельгійскага горада Антверпена. У выніку тры дамы поўнасцю разбураны, з-пад завалаў дасталі двух чалавек, піша фламандская газета Het Nieuwsblad.

Мясцовая паліцыя паведаміла, што адзін з пацярпелых атрымаў сур'ёзныя траўмы. Пра стан другога пацярпелага пакуль нічога не вядома. Пад заваламі разбураных дамоў могуць знаходзіцца людзі. Выратавальная аперацыя прадаўжаецца, на месцы працуюць аварыйныя службы і службовыя сабакі, раён здарэння ачэплены.

Вядзецца расследаванне. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узрыву, што прагрымеў каля 12.20 па мясцовым часе, стала ўцечка газу. Паводле слоў відавочцаў, узрыў быў такі моцны, што пашкоджаны нават некалькі дамоў, размешчаных на суседніх з разбуранымі будынкамі вуліцах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі