Фота Reuters
25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выжылі 25 з 67 пасажыраў самалёта Azerbaijan Airlines, што пацярпеў крушэнне паблізу Актау, паведамляе АЗЕРТАДЖ са спасылкай на МНС Казахстана.
Адзначаецца, што ў самалёце на момант інцыдэнту знаходзілася 67 пасажыраў, у тым ліку пяць членаў экіпажа. Паводле інфармацыі казахстанскіх ратавальнікаў, 25 чалавек выжылі, 22 з якіх шпіталізаваны.
Паводле абноўленых даных, да здарэння падключаны 150 работнікаў і больш за 40 адзінак тэхнікі. Спіс пацярпелых удакладняецца.
Паводле даных МЗС Беларусі, грамадзян нашай краіны на борце самалёта, што пацярпеў крушэнне ў Казахстане, не было.-0-