Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 снежня 2022, 15:00

Мядзведзеў правёў у Пекіне перагаворы з Сі Цзіньпінам

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння сустрэўся з намеснікам кіраўніка Савета бяспекі (СБ) РФ, кіраўніком партыі "Адзіная Расія" Дзмітрыем Мядзведзевым. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Адзначаецца, што сустрэча прайшла ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" з 800-гадовай гісторыяй. Мядзведзеў прыбыў у Пекін па запрашэнні Камуністычнай партыі Кітая (КПК). У час сустрэчы абмяркоўваліся міжнародныя пытанні, у тым ліку ўкраінскі крызіс.

Сі Цзіньпін у ходзе сустрэчы адзначыў, што кітайскія ўлады гатовы да цеснага супрацоўніцтва і збліжэння з Расіяй дзеля больш справядлівага глабальнага кіравання. "Кітайскі бок гатовы ісці на збліжэнне з Расіяй, пастаянна зрушваць нашы двухбаковыя адносіны ў новую эру. КНР мае намер разам з РФ садзейнічаць таму, каб глабальнае кіраванне ажыццяўлялася больш справядліва і рацыянальна", - прыводзіць словы старшыні КНР Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

У сакратарыяце намесніка старшыні СБ РФ паведамілі: "Мядзведзеў перадаў кіраўніку кітайскай дзяржавы пасланне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у якім, у прыватнасці, адзначаецца беспрэцэдэнтны ўзровень расійска-кітайскага палітычнага дыялогу і практычнай кааперацыі, выказваецца ўпэўненасць у нязменным паступальным развіцці міждзяржаўных і міжпартыйных сувязей у цесным узаемадзеянні з новым кіруючым складам КПК, выбраным па выніках нядаўняга партыйнага форуму кітайскіх камуністаў". "Бакі зверылі гадзіннікі па шэрагу значных пытанняў міжнароднага характару, канстатаваўшы шырокае супадзенне падыходаў Масквы і Пекіна да найбольш актуальных сусветных праблем, закранулі тэматыку стратэгічнай знешнепалітычнай каардынацыі, у тым ліку ў рамках ААН і на іншых шматбаковых пляцоўках, уключаючы ШАС, БРІКС і "Групу дваццаці". Абмяркоўвалася сітуацыя на постсавецкай прасторы, у тым ліку ўкраінскі крызіс", - адзначылі ў сакратарыяце.

Перагаворы з Сі Цзіньпінам сталі першым вочным кантактам лідараў дзвюх кіруючых партый РФ і КНР за перыяд з пачатку пандэміі, а таксама пасля правядзення ў кастрычніку 2022 года ХХ з'езда КПК.

Рэзідэнцыя "Дзяаюйтай", якая размешчана ў маляўнічым раёне на захадзе Пекіна, служыла раней загарадным палацам кітайскіх імператараў. Тэрыторыя рэзідэнцыі налічвае больш за 430 тыс. кв.м. У ёй спыняліся лідары і кіраўнікі ўрадаў розных краін свету, а таксама выдатныя дзеячы эканамічных, навуковых, культурных і рэлігійных колаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі