Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 жніўня 2018, 12:16

Мядзведзеў параўнаў новыя санкцыі супраць Расіі з аб'яўленнем эканамічнай вайны

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымае далейшае ўзмацненне эканамічных санкцый супраць Расіі можна будзе расцаніць як аб'яўленне эканамічнай вайны, і на гэту вайну трэба будзе рэагаваць эканамічнымі, палітычнымі або іншымі метадамі, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе ТАСС.

"Калі будзе штосьці накшталт забароны дзейнасці банкаў або выкарыстання той ці іншай валюты, то гэта можна будзе назваць зусім прама, гэта аб'яўленне эканамічнай вайны. І на гэту вайну неабходна, трэба будзе рэагаваць - эканамічнымі метадамі, палітычнымі метадамі, а ў выпадку неабходнасці і іншымі метадамі. І нашы амерыканскія сябры гэта павінны разумець", - заявіў прэм'ер-міністр РФ.

Дзмітрый Мядзведзеў дадаў, што санкцыі ў адносінах да Масквы ўводзіліся неаднаразова і ў савецкі перыяд. "Наша краіна ў апошнія сто гадоў існавала ва ўмовах пастаяннага санкцыйнага націску. Для чаго гэта робіцца? Для таго каб выключыць Расію з ліку магутных канкурэнтаў на міжнародным полі", - лічыць ён.

Кіраўнік расійскага ўрада таксама адзначыў, што амерыканскія санкцыі накіраваны не толькі супраць Расіі, такія санкцыйныя пратэкцыянісцкія меры Вашынгтон выкарыстоўвае і супраць Кітая. "Гэта, вядома, не падабаецца кітайцам, гэта нікому не падабаецца, і наша задача ўсім гэтым мерам процістаяць", - заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

Раней амерыканскі Дзярждэпартамент распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца аб намеры ЗША ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі з-за справы Скрыпаляў. Чакаецца, што абмежаванні ўступяць у сілу 22 жніўня. Прадстаўнік Дзярждэпартамента заявіў, што ЗША разлічваюць, што да ўвядзення другога пакета санкцый у адносінах да Расіі ў сувязі са справай Скрыпаляў не дойдзе. Ён дадаў, што ЗША прад'яўляюць Расіі шэраг умоў, якія яна павінна выканаць на працягу трох месяцаў пасля першага раўнда абмежаванняў.

Дзярждэпартамэнт адмовіўся паведаміць, на базе якіх звестак або якіх разведданых былі зроблены адназначныя вывыды наконт таго, што Расія мае дачыненне да атручэння ў брытанскім Солсберы экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Паводле версіі брытанскага боку, 4 сакавіка Скрыпалі падвергліся ў Солсберы ўздзеянню нервова-паралітычнага рэчыва сямейства "Навічок". Урад Вялікабрытаніі выступіў са сцвярджэннем, што Расія мае дачыненне да гэтага інцыдэнту. Расійскі бок катэгарычна адмаўляе ўсе спекуляцыі наконт гэтага, адзначыўшы, што праграм распрацоўкі такога рэчыва ні ў СССР, ні ў РФ не існавала. Спецыялісты з брытанскай ваеннай хімлабараторыі так і не змаглі ўстанавіць паходжанне рэчыва, якім былі атручаны Скрыпалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі