Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2022, 15:29

Мядзінскі: перагаворы Расіі і Украіны прайшлі канструктыўна

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы Расіі і Украіны прайшлі канструктыўна. Аб гэтым заявіў кіраўнік дэлегацыі РФ, памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі, паведамляе ТАСС.

Уладзімір Мядзінскі таксама паведаміў, што Расія атрымала ад Украіны выразна сфармуляваную пазіцыю. Акрамя таго, палітык адзначыў, што РФ робіць два крокі па дээскалацыі канфлікту насустрач Украіне.

Раней паведамлялася, што расійска-ўкраінскія перагаворы ў Стамбуле завяршыліся, яны ішлі амаль 3 гадзіны. Двухбаковыя перагаворы дэлегацый РФ і Украіны прайшлі ў закрытым для прэсы рэжыме ў офісе прэзідэнта Турцыі Далмабахчэ. Ім папярэднічала сустрэча членаў дэлегацый Уладзіміра Мядзінскага і Давіда Арахаміі ў фармаце тэт-а-тэт.

Праведзеныя ў Стамбуле перагаворы сталі першай вочнай сустрэчай дэлегацый Расіі і Украіны з 7 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі